05.11.2019 / 17:21

Румас выказаўся аб прапанове зрабіць 31 снежня выходным днём 14

Фота Волі Афіцэравай

Прэм'ер-міністр пракаментаваў петыцыю аб тым, каб 31 снежня зрабіць выходным днём, піша Tut.by.

У гэтым годзе, нагадаем, 31 снежня — працоўны дзень, выходныя — 1-2 студзеня. У інтэрнэце з'явілася петыцыя, якая заклікае зрабіць выходным і 31 снежня.

— Добра, я пагляджу гэтую петыцыю, — паабяцаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. - Урад б хацеў 2-га зрабіць выходным (мабыць, гаворка ідзе пра пастаянны выходны, без пераносаў), але падтрымана не было. Але пра 31-е ніхто не казаў.

— Вось, кажам, — заўважылі журналісты.

— Я не ведаў, што гэта самая вялікая праблема, — пажартаваў прэм'ер. - Мне трэба глыбей паглыбіцца ў пытанне. Не разумею, чаму 31-га снежня, вось пра 2-е больш разумею, аднаго дня мала. Абяцаю, што вывучу гэтае пытанне.

NN.by

44
Скураныя крылы / Адказаць
05.11.2019 / 17:49
Згодны задарма працаваць на суботніках, абы 31 снежня адпачыць.

1
Алёна К. / Адказаць
05.11.2019 / 18:59
Дзяды хай вернуць выходным.
1
Вожык / Адказаць
05.11.2019 / 19:22
Ой, детский сад какой-то ((( У стране, как извесна, адзин палицик, который рашает всё и забоцицца а людзях ((
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру