05.11.2019 / 17:54

Румас расказаў, калі будуць гатовыя «дарожныя карты» па інтэграцыі з Расіяй 12

Урады Беларусі і Расіі плануюць прадставіць прэзідэнтам праекты дарожных карт па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве да 1 снежня, паведаміў сёння прэм'ер Сяргей Румас, перадае БелТА.

Фота: БелТА.

«Мы працуем над тым, каб да 1 снежня праекты дарожных карт прадставіць прэзідэнтам. У нас запланаваны на 19 лістапада саюзны Саўмін, мы з Дзмітрыем Мядзведзевым дамовіліся, што пасля яго ўвесь час, колькі неабходна, зможам прысвяціць абмеркаванню дарожных карт», — сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, у абмеркаванні 19 лістапада будуць удзельнічаць усе міністры, якія адказваюць за сферы, дзе засталіся няўзгодненыя пазіцыі.

Кіраўнік урада удакладніў, што дарожныя карты будуць падпісвацца кіраўнікамі дзяржорганаў, праграма дзеянняў па выкананні саюзнага дагавора — на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

2
Alisa / Адказаць
05.11.2019 / 18:04
ну спытайце вы хоць народ - ці трэба нам гэтая інтэграцыя! Не ведаю нават пра што там - але ад адной толькі думкі - жах!
2
litwin / Адказаць
05.11.2019 / 18:09
Не нужны нам эти интеграции красной шапочки и серого волка. Это же очевидно всем
1
litwin / Адказаць
05.11.2019 / 18:10

Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру