05.11.2019 / 18:22

Прэзідэнт Літвы заклікае фінаў дапамагчы з бяспекай БелАЭС 9

У аўторак прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, які знаходзіцца ў Хельсінкі, запрасіў Фінляндыю ўнесці ўклад у забеспячэнне бяспекі БелАЭС, піша Delfi.

Наўседа адзначыў, што ў Фінляндыі ёсць спецыялісты, якія маглі б дапамагчы беларусам у павышэнні бяспекі станцыі.

«Мая ідэя — скарыстацца вашым вопытам у гэтай сферы, назапашаным у Фінляндыі, у вас ёсць вельмі добрыя спецыялісты высокай кваліфікацыі, якія могуць дапамагчы Беларусі ўкараніць ўсе неабходныя засцерагальнікі або стандарты якасці», — заявіў Наўседа на сумеснай з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Ніінісцё прэс-канферэнцыі.

«Мабыць, супрацоўніцтва ў гэтай сферы было б вельмі добрым, вельмі выгадным для ўсіх краін», — сказаў ён.

«Вопыт фінаў у пытаннях атамнай бяспекі знаходзіцца на высокім узроўні, і я перакананы, што ён быў бы карысным, калі ўбачыце ў гэтым патрэбу…», — сказаў прэзідэнт Фінляндыі.

«Гаворка ідзе не пра абутковую фабрыку, дзе можна ўжыць любыя патрабаванні якасці падчас працэсу вытворчасці. Мы гаворым пра атамную станцыю ў цэнтры Еўропы», — падкрэсліў літоўскі прэзідэнт.

У Фінляндыі «Расатам» таксама ўдзельнічае ў будаўніцтве АЭС Ханхіківі-1 у заходняй частцы краіны, у Пюхяйокі.

20
Матёрый / Адказаць
05.11.2019 / 18:35
Литва и нашим и вашим. То против. То за.
13
шлёма / Адказаць
05.11.2019 / 18:36
Финансирует Литва финнов и те увеличивают безопасность АЭС.
28
Черная Русь / Адказаць
05.11.2019 / 18:41
лучше бы они внесли вклад в безопасность  Игналинской АЭС
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру