05.11.2019 / 18:36

Пераклад Выбарчага кодэкса на беларускую мову ўхваліла экспертная рада 3

На чарговым пасяджэнні экспертнай рады па перакладзе заканадаўчых актаў на беларускую мову сёння адобраны і рэкамендаваны да размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пераклад Выбарчага кодэкса на беларускую мову, перадае БелТА.

Фота: ctv.by.

Па словах дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Ігара Капылова, праца над перакладам была досыць напружанай і інтэнсіўнай, паколькі вялася адносна няшмат — крыху больш за два месяцы, а аб'ём кодэкса досыць вялікі. Асаблівая складанасць была выкліканая тым, што праца з заканадаўчымі дакументамі патрабуе не толькі ведання моўных норм, але і цеснага супрацоўніцтва з юрыстамі. Часам адны і тыя ж паняцці ў розных нарматыўных дакументах маюць розніцу ў трактоўках.

Акрамя таго, важна, каб тэрміналогія адпавядала двум асноўным прынцыпам: адназначнасці і сістэмнасці, не павінна быць сінаніміі.

NN.by

1
Матёрый / Адказаць
05.11.2019 / 19:04
Везде всё в РБ написано на русском. И русским этого всё мало. Кричат ущемляют русский язык.
3
0101 / Адказаць
05.11.2019 / 19:19
І што? Пасля перакладу адбудуцца свабодныя выбары?
1
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
05.11.2019 / 21:03
Матёрый,

у рускіх ёсьць даўняя мудрасьць, што гучней за ўсіх "трымай злодзея!" крычыць сам злодзей. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру