05.11.2019 / 18:49

Арнольд Шварцэнэгер праехаўся на веласіпедзе і на Tesla з Грэтай Тунберг 11

Культавы амерыканскі акцёр і былы губернатар штата Каліфорнія Арнольд Шварцэнэгер сустрэўся з 16-гадовай эка-актывісткай Грэтай Тунберг.

Зорка Тэрмінатара пакатаўся з Грэтай і дачкой Крысцінай на роварах, а потым падвёз 16-гадовую актывістку на сваім электракары Tesla.

«Было класна сустрэцца са сваім сябрам і адной з галоўных маіх гераінь Грэтай Тунберг. Мы разам пакаталіся на роварах па Санта-Моніцы, мне было так прыемна пазнаёміць яе з маёй дачкой Крысцінай. Працягвай натхняць, Грэта», — напісаў Шварцэнэгер у сваім інстаграме.

NN.by

26
Alehna / Адказаць
05.11.2019 / 20:01
А пажары ў Каліфорніі патушылі? Хай бы з грэнтай пажары паехаў тушыць, хоць карысць была б.
13
ЯНКА / Адказаць
05.11.2019 / 20:01
★ Не магу ўцяміць, як можна езьдзіць на лісапэдзе без шчыткоў. Ці гразя з-пад колаў да тэрмінатара не прыліпае? ★
11
Litvin z Pinska / Адказаць
05.11.2019 / 20:27
Калі б існаыаў СССР гэтую дзяўчынку б запрасілі туды як бястрашную актывістку супраць мярзотных капіталістаў на Захадзе.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру