05.11.2019 / 20:39

Беларусы ў студзені-кастрычніку прадалі валюты на $638,3 мільёна больш, чым купілі 1

Беларусы ў студзені-кастрычніку 2019 года прадалі валюты на $638,3 мільёна больш, чым купілі, паведамляе БелТА.

За дзесяць месяцаў фізічныя асобы прадалі валюты на $8 мільярдаў 87,5 мільёна ў эквіваленце, набылі — $7 мільярдаў 449,2 мільёна.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі прадалі замежнай валюты на $18 мільярдаў 274 мільёны ў эквіваленце, купілі на $17 мільярдаў 555 мільёнаў.

Нерэзідэнты Беларусі за студзень-кастрычнік прадалі валюты на $757,5 мільёна ў эквіваленце, набылі — $264,4 мільёна.

0
HENRIK KWINTA / Адказаць
05.11.2019 / 20:51
Краина для "жыцця" дзе дабрабыт яе грамадзян расце день атадня.Тольки адно незразумела,чаму так людзи уцякаюць з краины дзе так "хочацца жыць"?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру