У Міністэрстве абароны пад кіраўніцтвам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Станіслава Зася прайшла рабочая нарада з кіраўнікамі сілавых ведамстваў краіны, піша БелТА.

Разгледжаны прагноз развіцця ваенна-палітычнай і стратэгічнай абстаноўкі, асноўныя выклікі і пагрозы ваеннай бяспецы на бліжэйшыя пяць гадоў.

Кіраўнік ваеннага ведамства далажыў задуму абароны дзяржавы на гэты перыяд, а прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі — пра ўжыванне сілавых структур падчас яго рэалізацыі.

Цяпер завяршаецца распрацоўка Плана абароны Беларусі на 2020—2024 гады, які збіраюцца вынесці на пасяджэнне Савета бяспекі ў лістападзе гэтага года.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?