Амерыканскі лідар Дональд Трамп саступае па папулярнасці сярод выбаршчыкаў пецярым дэмакратам, якія могуць стаць яго супернікамі на маючых адбыцца ў лістападзе 2020 года прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта сведчаць апублікаваныя ў аўторак вынікі апытання грамадскай думкі, праведзенага сацыялагічнай службай Langer Research Associates на замову тэлекампаніі NBC і газеты The Washington Post, піша tass.ru.

Паводле гэтых ацэнак, самыя высокія шанцы на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі па-ранейшаму маюць пяць палітыкаў. Гаворка ідзе пра былога віцэ-прэзідэнта Джозэфа Байдэна, сенатара ад штата Вермонт Берні Сандэрса, сенатара ад Масачусетса Элізабэт Уорэн, мэра горада Саўт-Бэнда (штат Індыяна) Піта Бутэджаджа і сенатара ад Каліфорніі Камалу Харыс. Яны на працягу ўжо некалькіх месяцаў лічацца лідарамі перадвыбарнай гонкі сярод дэмакратаў.

Як сведчаць вынікі апытання, калі б выбары прэзідэнта ЗША адбыліся зараз, Трамп прайграў бы кожнаму з пяці названых палітыкаў. Калі б кандыдатам ад дэмакратаў вылучылі Байдэна, ён атрымаў бы 56% галасоў выбаршчыкаў, а Трамп - 39%. Такія ж вынікі былі б і ў тым выпадку, калі б супернікам Трамп стаў Сандэрс. 

Уорэн перамагла б Трампа, набраўшы 54%, вынік рэспубліканца склаў бы 39%. Бутэджадж атрымаў бы перамогу над Трампам пры суадносінах 51% да 40% галасоў на карысць дэмакрата. Харыс выйграла б на выбарах пры суадносінах галасоў 52% да 41%.

Трамп раней неаднаразова заяўляў, што не лічыць вартымі даверу вынікі сацыялагічных апытанняў, зробленых на замову шэрагу вядучых СМІ. На думку кіраўніка Белага дома, яго палітычныя апаненты схільныя выдаваць жаданыя вынікі за сапраўдныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0