06.11.2019 / 08:07

Навукоўцы: Курэнне спрыяе развіццю шызафрэніі і дэпрэсіі 18

Курэнне амаль удвая павялічвае рызыку развіцця гэтых душэўных расстройстваў. Да такой высновы прыйшлі брытанскія генетыкі. Іх даследаванне апублікавана ў часопісе Psychological Medicine, піша ria.ru.

Навукоўцы прааналізавалі ДНК больш за паўмільёна жыхароў Вялікабрытаніі. Высветлілася, што людзі, якія пакутуюць на шызафрэнію і дэпрэсію, курылі прыкметна часцей, чым іншыя ўдзельнікі навуковага эксперыменту.

Акрамя таго, брытанцы, якія пакутуюць на нікацінавую залежнасць, больш чым удвая часцей станавіліся шызафрэнікамі і амаль удвая часцей набывалі хранічную дэпрэсію, чым паддоследныя, што не кураць.

Генетыкі мяркуюць, што нікацін парушае працу сератаніну і дафаміну — дзвюх найважнейшых сігнальных малекул мозгу. Менавіта яны ўдзельнічаюць у развіцці шызафрэніі і дэпрэсіі.

NN.by

9
vovik21.12 / Адказаць
06.11.2019 / 10:03
Ага, а выхлопы от автомобилей и заводов, стимулируют работу мозга и дают не скончаимую эйфорию бытия.))))
22
Кажыма праўду / Адказаць
06.11.2019 / 10:16
Вядома ж, хіба псіхічна здаровы чалавек будзе браць у рот і смактаць? Грамадская мараль павінная падвяргаць астракізму ўсіх вычварэнцаў і дамагацца клінічнага выпраўлення хваравітых станаў. За здаровую Беларусь!
0
Святлана / Адказаць
06.11.2019 / 10:59
Я, канешне ж супраць курэння і п'янства. Не куру, не п'ю... Але ж.... перахварэла на дэпрэсію....
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру