06.11.2019 / 08:50

Наркакантроль: Максімальны тэрмін працы закладчыка — паўгода, дылеры называюць іх «мясам» 2

Пра тое, як інтэрнэт-выведка МУС дзейнічае ў даркнэце, распавёў БелТА начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.

Большасць наркотыкаў і псіхатропаў (95%) распаўсюджваецца бескантактавым спосабам - праз інтэрнэт і з дапамогай закладак, адзначае Казакевіч. Пры гэтым злачынцамі часта выкарыстоўваецца даркнет - прыхаваная сетку, злучэнні якой устанаўліваюцца толькі паміж даверанымі вузламі, з выкарыстаннем нестандартных пратаколаў і партоў, дзе звесткі перадаюцца ў зашыфраваным выглядзе. «У інтэрнэце тавар прапануецца неабмежаванаму колу спажыўцоў — гэта вельмі зручна. Прыцягвае наркадзяльцоў і канфідэнцыйнасць. Гэта значыць з аднаго боку - Тоr браўзер, з другога - рознага роду месенджары з элементамі крыптаграфіі, скразным шыфраваннем.

Інтэрнэт актыўна выкарыстоўваецца не толькі для продажу, але і для вярбоўкі распаўсюднікаў. Дылеры абяцаюць патэнцыйным працаўнікам: будзеш карыстацца пэўнымі праграмнымі прадуктамі, у пэўным месцы забярэш карту, да якой прывязаны электронны кашалёк, - ніхто цябе болей не знойдзе. На самой справе ўзровень нашай працы такі, што знаходзім, — падкрэслівае Казакевіч. - І максімальны тэрмін працы закладчыка - да паўгода. Я ўжо неаднаразова казаў, што самі дылеры называюць такіх закладчыкаў «мясам». І нават з імі да канца не разлічваюцца, чакаючы, што рана ці позна мы іх затрымаем».

Падраздзяленні інтэрнэт-выведкі ёсць у цэнтральным апараце МУС, а таксама ў сталічным упраўленні і ў кожным абласным цэнтры. Яны нешматлікія, але высокапрафесійныя. Праца гэтых падраздзяленняў ідзе па двух кірунках. Першае - выяўленне і спыненне злачынстваў у інтэрнэце. Да прыкладу, за дзевяць месяцаў года інтэрнэт-выведка выявіла 581 злачынства, звязанае са збытам наркотыкаў, затрыманыя 402 чалавекі.

«Другі напрамак - супрацьдзеянне распаўсюду наркотыкаў у сеціве. Пры выяўленні пранаркатычнага кантэнту ў інтэрнэце ці даркнэце (там размешчаныя дзве асноўныя пляцоўкі па продажы псіхатропаў - Hydra і LegalRC) мы блакуем доступ беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў да гэтых рэсурсаў, — тлумачыць Генадзь Казакевіч. - І ў гэтым годзе мы заблакавалі каля 400 адзінак такога пранаркатычнага кантэнту. У тым ліку размешчаныя на YouTube відэаролікі, дзе маладыя людзі дзяліліся сваімі адчуваннямі ад ужывання наркотыкаў. Такі кантэнт надзвычай небяспечны, мы гэта бачым»,. — адзначыў Казакевіч.

NN.by

14
Кажыма праўду / Адказаць
06.11.2019 / 10:04
Маці-328, Legalize Belarus – наркалобі, падбрэхічы наркамафіі, якія дамагаюцца зніжэння рызыкаў для «мяса» – шарагоўцаў сеткавага наркамаркетынгу. Сумленныя беларусы, рашуча змагаймася з наркалобі – легальным крылом наркамафіі, забойцаў моладзі. За Беларусь без наркотыкаў!
3
Цетка Алена / Адказаць
06.11.2019 / 10:31
Калi няма праблемы у тым, каб адлоулiваць гэта дурное "мяса" i садзiць на 10000 гадоу , то можа павысiць квалiфiкацыю i засяродзiцца на буйной рыбе ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру