Радыё Свабода Таджыкістан

Радыё Свабода Таджыкістан

Узброеная група ў ноч на сераду, 6 лістапада, напала на пагранзаставу на мяжы Таджыкістана і Узбекістана. Пра гэта РІА Навіны паведамілі ў прэс-службе кіравання пагранвойскаў Дзяржкамітэта нацбяспекі Таджыкістана.

Паводле афіцыйных звестак, дваццаць узброеных баевікоў у масках атакавалі заставу №4 «Ішкабод» атрада «Султанабад» за 60 кіламетраў на захад ад Душанбэ. У ходзе нападу яны захапілі пяць аўтаматаў.

У выніку сілавой аперацыі 15 баевікоў былі знішчаныя, яшчэ пяць - затрыманыя. Адзначаецца, што падчас затрымання ўзброенай групы загінулі салдат памежных войскаў і адзін міліцыянт.

На месцы здарэння створана аператыўна-следчая група, ідзе расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0