24.02.2009 / 12:36

Абвал заробкаў 8

Белстат: сярэдняя налічаная зарплата (бруднымі) скарацілася з 1000,2 тыс. руб. у снежні да 919,6 руб. у студзені (на 8,1%). Калі браць у далярах — з 450 даляраў да 330 даляраў (на 26,7%).

Белстат: сярэдняя налічаная зарплата (бруднымі) скарацілася з 1000,2 тыс. руб. у снежні да 919,6 руб. у студзені. Калі браць у далярах — з 450 даляраў да 330 даляраў.

У Беларусі намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў у студзені 2009 году склала 919,6 тыс. рублёў, паменшаўшы проці студзеня 2008 г. на 8,1% (80,6 тыс. руб.), паведаміў Белстат.

Рэальная зарплата (разлічаная са скідкай на рост спажывецкіх цэнаў) зменшылася на двухзначную лічбу.

Самай высокай застаецца зарплата ў будаўніцтве (дзе працоўная сіла найбольш мабільная, а рынак паслуг адзіны для Ўсходняй Еўропы), фінансавым сектары і ў выкладчыкаў ВНУ (палітычнае значэнне для кантролю над студэнцтвам). Самай нізкай — у сельскай гаспадарцы і сферы дашкольнай і сярэдняй адукацыі, працаўнікі якіх цалкам залежныя ад дзяржавы.

Падзенне заробкаў у нацыянальнай валюце і іх даляравага эквіваленту ў Беларусі сувымернае з падзеннем іх у Расіі і Ўкраіне.

МБ

0
Scooter / Адказаць
24.02.2009 / 14:02
"Государство для народа"
0
Сяржук / Адказаць
24.02.2009 / 14:11
Самыми чистыми городами Европы признаны Стокгольм и Гамбург http://lenta.ru/news/2009/02/24/green/ Минск не попал в список самых чистых городов Европы. БТ опять врет!
0
выкладчык ВНУ / Адказаць
24.02.2009 / 16:03
"Самай высокай застаецца зарплата ў... выкладчыкаў ВНУ (палітычнае значэнне для кантролю над студэнцтвам)" абсалютна маразматычнае цьверджаньне
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру