Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамляе прэс-служба.

«Восень 1917 года кардынальна змяніла ход сусветнай гісторыі. Азнаменавала пачатак новай эры чалавечага развіцця, заснаванай на прынцыпах сацыяльнай роўнасці, справядлівасці і гуманізму», — гаворыцца ў віншаванні.

«Ідэалы рэвалюцыі сталі сімвалам адраджэння многіх народаў свету, натхнілі іх на барацьбу за свабоду і раўнапраўе. Упершыню была створана беларуская дзяржава, якая рэалізавала законнае права нашага народа на самавызначэнне, развіццё самабытнай культуры, умацаванне нацыянальнага адзінства. Самаадданай працай мы абнавілі родны край. Здзейсніўшы ратны подзвіг, адстаялі незалежнасць краіны. Захаваўшы лепшыя дасягненні савецкай эпохі, пабудавалі суверэнную дзяржаву», — адзначыў А. Лукашэнка.

7 лістапада застаецца выходным днём толькі ў Беларусі, Прыднястроўі і Кыргызстане, але там назва свята зменена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0