Латвія рыхтуецца да візіту Аляксандра Лукашэнкі, чакае прапаноў ад беларускага боку па датах. Гаворка пра гэта ішла на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з паслом Латвіі ў Беларусі Эйнарсам Семанісам, піша БЕЛТА.

У ліку найважнейшых тэм сустрэчы была падрыхтоўка візіту кіраўніка Беларусі ў Латвію.

 Рыга, паводле слоў пасла, рыхтуецца да гэтага візіту, чакае прапаноў, калі ён можа адбыцца. Уладзімір Андрэйчанка ў сваю чаргу выказаў упэўненасць, што маючы адбыцца візіт надасць сур'ёзны імпульс двухбаковым адносінам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?