На брыфінгу для журналістаў па выніках паседжання праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы старшыня Нацбанка Павел Калаўр адказаў на пытанне «Нашай Нівы»

«Наша Ніва»: У рэйтынгу S&P па пазіцыі «гнуткасць грашова-крэдытнай палітыкі» Беларусь мае 5 балаў пры мінімальных 6 і максімальным — 1. Міжнародныя эксперты лічаць, што Нацбанк надта залежны ад цэнтральных уладаў, ад прэзідэнта, а значыць, што і крэдыты для Беларусі застаюцца дарагімі. Як прапануеце вырашаць праблему? 

Павел Калаўр: Я б не хацеў каментаваць метадалогію паважанай агенцыі, але заўважу, што свабода прыняцця рашэнняў Нацбанкам Беларусі вызначаецца, мякка кажучы, фармальна, а не па рэальных справах. 

Так, у нас існуе парадак, пры якім грашова-крэдытная палітыка зацвяржаецца прэзідэнтам на роўні з іншымі дакументамі, як бюджэт, напрыклад. Але ў той жа час Нацбанк, у прыватнасці — праўленне, самастойна вызначае ўсе свае дзеянні звязаныя з працэнтнай і валютнай палітыкай: вы ведаеце, даўно ўжо прынятае рашэнне, што ў нас плаваючы курс. І мы плануем пераход да рэжыму таргетаванай інфляцыі, што дазволіць паважанай агенцыі выстаўляць нам лепшыя рэйтынгі, бо гэты рэжым больш адпавядае сучаснаму ўяўленню аб правільнай манетарнай палітыцы. 

Пераход мы плануем з 1 студзеня 2021 года з умовай, што паспеем унесці карэкціроўкі ў заканадаўства, і нашы дзеянні падтрымліваюцца нашымі калегамі з іншых цэнтральных банкаў, гэта ж падтрымліваюць і міжнародныя арганізацыі. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?