06.11.2019 / 18:23

Заторы 10 балаў ва ўсім Мінску  3

Вячэрняя гадзіна пік у сераду напярэдадні вялікіх выходных выдалася загружанай. У сталіцы, па дадзеных сэрвісу «Яндэкс.Карты», адзначаюцца 8-бальныя коркі, галоўным чынам рух абцяжарана ў цэнтральнай частцы горада.

Па стане на 18.20 стаіць вуліца Леніна ад самага праспекта Пераможцаў да праспекта Незалежнасці і ў адваротным кірунку: ад станцыі метро «Першамайская» да праспекта Незалежнасці. На праспекце Незалежнасці затор у раёне плошчы Якуба Коласа, ускладнены рух таксама ў раёне плошчы Перамогі і Кастрычніцкай плошчы.

Цяжка праехаць па Кальварыйскай, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы. 

Перад тым, як выязджаць з горада, прадумайце свой маршрут. 

NN.by

12
Матёрый / Адказаць
06.11.2019 / 18:37
Плохо живём?! Общественный транспорт ходит отлично. Всё равно ягодицы 500 метров везём на работы. Само хорошо гаи. Каждая 3-я машинка без ТО. Хорошый план дают. Потом слышим что денег в бюджете нету. Где деньги. Как там. Денег нет но вы держитесь.
2
спадар Раман / Адказаць
06.11.2019 / 19:57
цудоўна, што я сёння на метро
1
Палкоўнiк Зэман / Адказаць
06.11.2019 / 21:10
Трэба будаваць больш шматпавярховак i перавозiць астатак насельнiцтва краiны ў Мiнск. Няўжо не зразумела, што сталiца перанаселена??? Таму i заторы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру