06.11.2019 / 19:06

На мэра Кіева Клічко завялі справу аб дзяржаўнай здрадзе 7

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны распачало справу аб магчымай дзяржаўнай здрадзе і крадзяжах у дачыненні да мэра Кіева Віталя Клічко і яго двух намеснікаў. Пра гэта гаворыцца ў адказе НАБУ на запыт РБК-Украіна.

Гаворка ідзе аб магчымай дзяржздрадзе і крадзяжах бюджэтных сродкаў пры забудове Кіева з боку Клічко і яго намеснікаў.

«Нацыянальным антыкарупцыйным бюро Украіны выканана ўказаная пастанова Вышэйшага антыкарупцыйнага суда і ўнесены адпаведныя звесткі ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў», — гаворыцца ў адказе на запыт.

У кастрычніку Вышэйшы антыкарупцыйны суд пачаў вытворчасць па гэтай справе і абавязаў НАБУ ўнесці звесткі ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў. Гэта адбылося пасля таго, як у НАБУ падалі заяву на дзеянні Клічко і яго намеснікаў, якія, на думку заяўніка, падпадаюць пад злоўжыванне ўладай, атрыманне неправамернай выгады, крадзеж, дзяржаўную здраду і г. д.

Нагадаем, раней НАБУ завяло справу на Клічко таксама па рашэнні антыкарупцыйнага суда. Справа тычыцца крадзяжу сродкаў пры рэканструкцыі Шуляўскага моста ў Кіеве.

NN.by

21
Матёрый / Адказаць
06.11.2019 / 19:24
Друзья, Вы понемаете на сколько сильно боксёры получают удары по голове?! Последствия не миновать.
7
Niemand / Адказаць
06.11.2019 / 20:02
З усяго гэтага атрымаецца "пшык", але чарговая люліна "бубОчке" ў карму прыляціць. Цягам часу гэтыя люліны ў карме сумуюцца і трансфармуюцца для янелоха у люліны ўжо цалкам сабе фізічна-балюча-адчувальныя. Я хацеў бы шчыра пажадаць зеліку купіць сабе любімую мясарубку і проста зараз як мага хутчэй бегчы да "мамы Ріммы", але ўжо позна і шчаслівы канец у гэтай казцы больш для яго не прадугледжаны. Іншалла...
31
спадар Стась. Сaюз ПравЫх Сiлay Беларусi (CПСБ) / Адказаць
06.11.2019 / 20:03
Адкуль былi грошы на плошчы у 2014-м? Хто кiдау людзей пад кулi, а потым прыяжджау быццам ПЕРАМОЖЦА?!!! Адкажы! Няхай адкажуць i тыя хто дазволiу Вальдэмару Пiцерскаму зрабiць усю гэтую правакацыю!!!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру