Кіраўнік камітэта расійскага парламента па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і справах суайчыннікаў Леанід Калашнікаў заявіў, што да снежня ў Дзяржаўную думу ўнясуць законапраект аб спрашчэнні атрымання расійскага грамадзянства.

Згодна з законапраектам, пры уступленні ў грамадзянства Расіі не будуць патрабаваць адмовіцца ад грамадзянства іншай краіны. Раней гэтую норму адмянілі толькі для жыхароў Данбаса.

У канцы красавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які спрасціў працэдуру атрымання расійскага грамадзянства жыхарамі так званых «рэспублік» Данбаса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0