Праўладны кандыдат у дэпутаты, былы пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных адрэагаваў на сітуацыю, якая адбылася з апазіцыйным кандыдатам Ігарам Барысавым.

Нагадаем, раней Барысаў напісаў, што сустрэчы з выбаршчыкамі без адміністрацыйнага рэсурсу выглядаюць прыкладна так, з мінімальнай колькасцю людзей.

У сваю чаргу Савіных напісаў у фэйсбуку:

— Ігар Барысаў, вы не адзінокія! «Шлях кандыдата не ўсланы ружамі». 6 лістапада напярэдадні доўгіх выходных, плюс лівень, мне не ўдалося сабраць людзей на сустрэчу. Мая памылка. Няправільна выбраў дзень. Але ўпэўнены, «заўтра будзе лепш, чым учора».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0