07.11.2019 / 01:43

На католическом кладбище Бреста сохранилась могила участников восстания 1863-1864 годов 10

На каталіцкіх могілках Берасця захавалася магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў, піша Радыё Рацыя.

На металічным крыжы аднаго з надмагілляў, якое выпадкова выявіў і прадставіў шырокаму колу грамадства краязнаўца Іван Чайчыц, ёсць узгадка пра паўстанне.

«У Польшчы ў 1921 годзе працавала французская ваенная місія, якая займалася пошукам пахаванняў французаў. Прычым шукалі магілы не толькі ваенных, але і цывільных асобаў. І вось з такой думкай, што нешта захоўваецца на могілках, я накіраваўся. Французаў я не знайшоў. Але калі я знайшоў крыж, на якім на таблічцы напісана «паўстанцам», я прысеў ад здзіўлення», — кажа Іван Чайчыц.

Надпіс на крыжовай шыльдзе польскамоўны і гучыць як: «Irena i Franciszek Kornelukowie powstańcy — 1863.r ich syn — Jan i Józefa Kornelukowie». Пакуль няма інфармацыі пра тое, кім былі гэтыя людзі падчас паўстання, альбо ў цывільным жыцці.

«Аднак нягледзячы на гэта, помнік усё роўна ўнікальны і вось чаму, — кажа Іван Чайчыц, — Гэта адзінае пахаванне паўстанцам, вядомае на сённяшні час, на тэрыторыі горада Берасце. І гэта крута».

Іван Чайчыц схіляецца да версіі, што шыльда з надпісам на гэтым крыжы з’явілася ў пачатку ХХ стагоддзя, хоць прамога дакументальнага пацверджання гэтаму няма. Ушанаваць памяць, альбо наведаць надмагілле паўстанцаў Ірыны і Францішка Карнялюкоў можна на каталіцкіх могілках ХІХ ст, што ў Берасці, якія размешчаны на вуліцы Пушкінскай.

2
Вацлаў / Ответить
07.11.2019 / 02:03
Вось рассьледаваньне з мэтай рэканструяваць іх радавод, іх жыцьцё і ўдзел у паўстаньні - гэта быў бы сапраўды файны матэрыял для НГ.
Нават на такім матэрыяле мо і ступень ганарова абараніць.
34
спадар Стась. Сaюз ПравЫх Сiлay Беларусi (CПСБ) / Ответить
07.11.2019 / 02:29
У Бярэсьце увогуле шмат чаго цiкавага засталося... Цвiнтары там старадаунiя... Паважаныя Нашанiyцы! Раю надаваць больш увагi не спрэчнаму з гiстарычнага пункту гледжання паустанню, а тым хто апынyycя сапрауднымi заснавальнiкамi Нашай БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫI - тым, дзякуючы каму мы iснуем! Мажлiва з цягам часу i жыць пачнем... "Толькi у сэрцы трывожным пачую..." (С)
41
Черная Русь / Ответить
07.11.2019 / 10:24
на католическом? вот они-то и боролись за волю православных крестьян, конечно.. 
Показать все комментарии/ 10 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера