07.11.2019 / 11:39

ДТЗ у Барысаўскім раёне: загінуў чалавек, чацвёра атрымалі раненні 1

Аварыя адбылася сёння апоўначы на ​​430-м км трасы М-1 «Брэст — Мінск — мяжа Расіі» паблізу в. Дубовы Лог (Барысаўскі раён), паведамляе прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале.

Вадзіцель «Нісана» не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Мэрсэдэс».

Ад атрыманых пашкоджанняў пасажырка «Нісана» памерла ў хуткай дапамозе па дарозе ў бальніцу. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі чацвёра ўдзельнікаў аварыі. Двум з іх, у тым ліку і 7-гадоваму дзіцяці, спатрэбілася шпіталізацыя.

NN.by

0
LitvinM / Адказаць
07.11.2019 / 11:49
Можа нарэшце наспеў час паставіць адбойнікі? Ці у нас няма цементнай прамысловасьці
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру