07.11.2019 / 11:41

Адзначым 7 Лістапада сканчэннем збору грошай на выданне дзіцячых часопісаў! 8

104 чалавекі перавялі грошы на запуск новых дзіцячых беларускамоўных часопісаў за першыя тры дні збору. На гэты момант сабралі 5257 рублёў з 6000 патрэбных. Пераважна гэта пераводы па 10—50 рублёў, але пяць чалавек ахвяравалі па 500 рублёў, а адзін — 100 рублёў.

Нагадаем, што падтрымаць выданне новых часопісаў можна двума спосабамі.

Самы зручны для нас (найменш страт грошай на пасярэднікаў) — праз Club.nn.by, у нас на сайце. Там могуць пакласці грошы ўсе зарэгістраваныя на сайце. 

Каму зручней краўдфандынгавая платформа — мы збіраем грошы праз molamola.by.

Спіс фундатараў будзе апублікаваны ў часопісах. Данатары могуць пазначаць свае імёны або выбіраць ананімнасць.

Мы запускаем два яркія беларускамоўныя часопісы. Яны гатовыя і зарэгістраваныя. Яркія, з коміксамі, раней такога па-беларуску не было. Адзін будзе для дзетак да 6 гадоў, другі — для малодшых школьнікаў. Просім усіх, незалежна ад светапогляду, падтрымаць гэтую справу.

Асцярожна, дзеці! — для малодшых школьнікаў. Дуду — для дашкольнікаў.

Мы хочам сабраць грошы на друк першых нумароў, а далей з продажаў першага нумара аплацім друк наступнага, і так далей. На прыкладзе «Нашай гісторыі» (выйшла ўжо 15 выпускаў, штомесячна) мы паказалі, які прэміяльны прадукт мы здольныя рэгулярна выпускаць.

Новыя часопісы таксама будуць выходзіць штомесячна.

Дзеці, унукі, праўнукі — наша будучыня. Давайце разам запусцім гэтую добрую справу.

NN.by

9
хамса / Адказаць
07.11.2019 / 12:31
вы забілі папяровую нн.. і ствараеце нейкія новыя папяровыя дадаткі.. думаеце - яны будуць больш распяховыя?
2
Satan / Адказаць
07.11.2019 / 14:34
хамса, хороший детский журнал - будет. Я вообще думаю, что на сегодняшний день дошкольные бумажные издания - самый прибыльный бизнес в издательской сфере. Лично я вот бумажную "взрослую" книгу последний раз покупал где-то так с год назад (а газет и журналов бумажных уже лет пять не покупал)... а вот детских журналов за этот год под сотню купил. Но, конечно, журнал должен быть современным. А не ака Вясёлка и Буся. Мне кажется, с моего детства Вясёлка почти и не изменилась. Естественно, своему ребёнка я её покупать не стану. Я какбэ не настолько патриот. А эти журналы, судя по обложкам, будут вполне современные. Ради эксперимента точно куплю.
Ну, а папяровую НН я перестал читать еще в 2006 году. 
3
Васіль / Адказаць
07.11.2019 / 15:21
хамса, час папяровых газет мінуў. Іх цяпер толькі пажылыя людзі чытаюць, якія не ўмеюць карыстацца інтэрнэтам. А дзіцячыя выданні трэба, каб дзеткі вучыліся па-беларуску чытаць. Таму ўсё правільна робяць нашаніўцы. Навіны - на сайце, а дзеткам - чытво. 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру