Траўмаванне на маладзечанскай чыгунцы адбылося сёння каля 3 гадзін ночы, паведамляе Рэгіянальная газета.

30-гадовы мужчына пераходзіў чыгунку пад пуцепровадам. На рэйках стаяў манеўровы цягнік.

Мужчына не стаў чакаць, а пачаў пералазіць пад ім. Калі ён паклаў руку на рэйкі, цягнік пачаў рух.

Пацярпелы траўмаваны. Сёння яго чакае аперацыя. Магчыма, давядзецца ампутаваць руку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0