Расійскі футбаліст Дзмітрый Тарасаў прызнаўся, што дапускае рукапрыкладства ў адносінах да жанчын пры дасягненні імі «чырвонай зоны». Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю рэперу T-Killah на YouTube, піша lenta.ru.

32-гадовы Тарасаў адзначыў, што гэта тычыцца тых жанчын, якія занадта ярка праяўляюць свае эмоцыі пры зносінах з ім. «Існуе мяжа, чырвоная зона, куды заходзіць жанчына не павінна, цяжарная яна ці не. Пакуль не цяжарная, наогул можа адразу атрымаць ляшча, я лічу», — падсумаваў паўабаронца.

Тарасаў жанаты трэці раз. Ён быў у шлюбе з тэлевядучай і спявачкай Вольгай Бузавай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?