07.11.2019 / 16:24

У Сібіры начальнік пажарнай часткі падпальваў дамы, каб праверыць гатоўнасць падначаленых 22

Начальнік пажарнай часткі ў сяле Балыкса ў Хакасіі Іван Шнайдэр арыштаваны па падазрэнні ў наўмысным падпале некалькіх дамоў. Пра гэта рэдакцыі Сибирь.Реалии паведаміў першы намеснік начальніка супрацьпажарнай службы рэгіёну Аркадзь Пісарэнка.

Начальнікам пажарнай часткі Шнайдэр стаў у жніўні 2019 года, і з гэтага часу ў сяле пачасціліся пажары: за тры месяцы адбылося шэсць ўзгаранняў у жылых будынках і яшчэ некалькі - у нежылых. Выявіць падазраванага ўдалося з дапамогай запісу з камеры назірання.

Сваю віну затрыманы ўжо прызнаў, заявіўшы, што «хацеў праверыць гатоўнасць свайго падраздзялення».

NN.by

1
ooo / Адказаць
07.11.2019 / 16:32
Обратная тяга)
3
Алег С. / Адказаць
07.11.2019 / 16:33
Перавыканаў план па тушэнні пажараў,каб атрымаць прэміі і званне
5
Матёрый / Адказаць
07.11.2019 / 16:49
Шалун.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру