football.ua

Украінскі футбольны спецыяліст Юрый Вернідуб узначаліў салігорскі «Шахцёр».

Сёння трэнер і яго штаб былі прадстаўлены камандзе. Яго памочнікамі стануць: Валерый Міхайленка, Аляксандр Ногін і Ігар Фокін.

З 2011 па 2019-ы год Юрый Вернідуб узначальваў луганскую «Зару». Пад яго кіраўніцтвам клуб у 2016-м годзе змог прабіцца ў групавую стадыю Лігі Еўропы, выйграваў бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату Украіны, выводзіў у фінал Кубка Украіны.

Вернідуб двойчы прызнаваўся трэнерам года ва Украіне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?