08.11.2019 / 00:17

Власти Китая составили новый моральный кодекс граждан страны 12

Улады Кітаю склалі новы маральны кодэкс грамадзян краіны. Ён заснаваны на прынцыпах нацыяналізму, марксізму і канфуцыянства. Новыя правілы ахопліваюць абсалютна ўсе галіны жыцьця: ад сартаваньня сьмецьця да паводзінаў у інтэрнэце і за мяжой, піша «Радыё Свабода».

Дакумэнт называецца «Плян укараненьня ў жыцьцё маральных прынцыпаў грамадзян у новай эры» і мае некалькі дзясяткаў старонак. У ім падкрэсьліваецца асабістая роля кіраўніка краіны Сі Цьзіньпіна ў фармаваньні кітайскага маральнага кодэксу.

Назіральнікі зьвяртаюць увагу, што ў тэксьце ня згадваецца ніводзін з папярэднікаў кітайскага лідэра, нават сам Мао Цзэдун. Назіральнікі лічаць, што Сі Цьзіньпін імкнецца ўвесьці ў краіне культ асобы. Пры ім у Кітаі наступіла большая кансалідацыя вакол партыі.

Экспэрты мяркуюць, што націск на ідэалёгію зьвязаны найперш з эканамічнай каньюнктурай у Кітаі. А яна пагаршаецца. У трэцім квартале гадавы рост ВУП зьменшыўся да 6%. Гэта наступства гандлёвай вайны паміж Пэкінам і Вашынгтонам. У гэтай сытуацыі ўлады хочуць кансалідаваць уладу і грамадзян.

Камунізм з кітайскімі рысамі

Падобны дакумэнт быў апублікаваны ў 2001 годзе. У новым гаворыцца, што за гэты час у кітайцаў значна палепшыліся нацыянальная ўпэўненасьць у сабе і гонар, а таксама маральныя стандарты. Але ў сувязі зь міжнароднай сытуацыяй і кепскім уплывам Інтэрнэту, «мараль пакутуе ад культурнай эрозіі».

У дакумэнце падкрэсьліваецца, што сацыялізм з кітайскімі характарыстыкамі ўступіў у новую эру, а Кампартыя прасоўвае традыцыйныя каштоўнасьці Кітаю, стварае і фармуе сацыялістычную маральную сыстэму.

— Пакланеньне грошам, геданізм і крайні індывідуалізм па-ранейшаму прыкметныя. Некаторыя чальцы грамадзтва нават ня маюць маральных каштоўнасьцяў, — гаворыцца ў дакумэнце. Таму Сі Цьзіньпін прапануе «вялікую барацьбу для пабудовы кітайскага духу». Мы прачыталі дакумэнт цалкам і прыводзім некаторыя вытрымкі.

Кітайцаў заклікаюць

  • бараніць марксісцкую і камуністычную мараль
  • быць ляяльнымі і адданымі
  • трымацца правільнай грамадзкай думкі
  • любіць Радзіму, працу, навуку
  • быць ветлівымі і дапамагаць людзям
  • дапамагаць бедным і старым
  • бараніць грамадзкую ўласнасьць
  • трымацца сямейных каштоўнасьцяў і роўнасьці паміж мужчынамі і жанчынамі, мужамі і жонкамі

Дбаць пра культуру

  • паглыбляць прапаганду сацыялізму з кітайскімі рысамі
  • ставіцца з павагай і гонарам да традыцыйнай кітайскай культуры
  • імкнуцца да адзінай ідэалягічнай канцэпцыі
  • прапагандаваць сацыялізм і мараль празь літаратуру і мастацтва
  • пашыраць музычныя творы пра Радзіму, герояў, працу
  • супрацьстаяць кічу і вульгарнасьці
  • разглядаць сацыялістычную этыку як крытэр ацэнкі і ўзнагародаў твораў мастацтва

Задачы для ўлады 

  • выкарыстоўваць школы і ВНУ для ажыцьцяўленьня палітыкі партыі
  • інфармаваць грамадзтва пра высокамаральныя і немаральныя паводзіны грамадзян
  • рэклямаваць пасьпяховых фігур, якія маюць стаць узорам для іншых
  • своечасова крытыкаваць і абвяргаць словы, якія парушаюць мараль
  • СМІ і бізнэс павінны клапаціцца аб маральнай самадысцыплінеоўваць там цывілізаваныя звычаі

У замежжы і з замежнікамі

  • паводзіць сябе цывілізавана падчас падарожжаў, цывілізавана есьці і паводзіць сябе адпаведна ў транспарце
  • дбаць пра прыгожыя месцы, мэдычныя ўстановы, спартыўныя пляцоўкі
  • правільна апранацца
  • дэманстраваць за мяжой цывілізаваныя якасьці, паважаць мясцовыя законы
  • на мерапрыемствах з удзелам замежнікаў быць адкрытымі, цярпімымі, пазытыўнымі і ўпэўненымі ў сабе

У сябе

  • давяраць судовым органам
  • адмаўляцца ад раскошы
  • праводзіць «Месяцы сумленнасьці», каб людзі маглі паведамляць пра нядобрасумленныя паводзіны іншых
  • займацца валянтэрствам
  • адраджаць вёску і выхоўваць там цывілізаваныя звычаі
  • змагацца з кепскімі звычкамі, забабонамі, дэкадэнцкай культурай і незаконнымі рэлігійнымі сіламі
  • жыць паводле экалягічнай маралі: паважаць прыроду, падзяляць сьмецьце, весьці нізкавугляродны лаж жыцьця
  • правіла «Я за ўсіх, усе за мяне» павінна стаць звыклай практыкай

У інтэрнэце

  • разьвіваць пазытыўную онлайн-культуру
  • выкарыстоўваць інтэрнэт для разьвіцьця карыснай літаратуры, музыкі, выступаў, фільмаў, гульняў і г. д
  • умацаваць правільныя паводзіны пры гарачых і надзвычайных сытуацыях у сеціве
  • ператвараць правільную маральную арыентацыю ў мэйнстрым кібэрпрасторы
  • змагацца са шкоднай інфармацый у інтэрнэце
  • рацыянальна выкладаць свае думкі ў інтэрнэце
  • пазьбягаць кепскіх сайтаў

Паводле новага маральнага кодэксу, кітайцы павінны атрымліваць у спадчыну «чырвоны ген». Для прапаганды «нацыянальнага этыкету» рэкамэндуецца выкарыстоўваць СМІ, дошкі аб’яваў, экраны манітораў і рэклямныя шчыты. Увядзеньнем усіх правілаў мае займацца партыя і ўсе дзяржаўныя структуры.

2
Яўген_2020 / Ответить
07.11.2019 / 21:45
Калі ўсе аднолькавыя, то застаецца адзіная магчымасць вучыцца - на сваіх памылках. А памылка можа быць і апошняй!

Ну вось вырашылі кітайцы ў свой час разам вынішчыць вераб'ёў. Вынішчылі. I памыліліся. 

Разнастайнасць - аснова ўстойлівасці экасістэм і грамадстваў. А кітайцы пры ўдалым укараненні такіх інструкцый проста згубяць разуменне іншых народаў. Што не дадась моцы іхняму бізнэсу і палітыцы.
1
Непрыхвасьцень / Ответить
07.11.2019 / 22:02
Это тоже наши кореша. Как мило.
3
вусцішны троль / Ответить
07.11.2019 / 22:26
Хутчэй за ўсё не «чырвоны ген», а чырвоная бацыла!
Показать все комментарии/ 12 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера