«Гэта ўжо традыцыя. 7 лістапада мы збіраемся разам, тут, у Барку пад Глыбокім, і молімся за людзей, якія загінулі на гэтым месцы, — напісаў у сябе ў фэйсбуку айцец Вячаслаў Барок. — Узгадваем некалькі тысяч ахвяраў, што былі забітыя ў гэтым лесе. І ўзгадваем сотні і сотні тысяч людзей, якія загінулі па палітычных матывах у ХХ ст. па ўсёй Беларусі», — піша айцец Вячаслаў Барок.

Дзеля ўдзелу ў гэта малітве ён адолеў 135 км ад Расон, дзе ён служыць, да Глыбокага.

«Сёння мы молімся таксама за тых, хто ў тыя часы быў адурманены камуністычнай ідэалогіяй», — адзначае а. Вячаслаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?