08.11.2019 / 11:09

Макрон заявіў пра «смерць мозга» НАТА 3

На думку прэзідэнта Францыі, Еўропа больш не можа разлічваць на абарону з боку ЗША і павінна разглядаць сябе як самастойную геапалітычную сілу, а таксама ўмацоўваць абарону. Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у інтэрв'ю часопісу The Economist.

Фота: kremlin.ru.

«Тое, што мы зараз перажываем, — гэта смерць мозга НАТА», — заявіў Макрон. «Цяпер Еўропа «стаіць на краі бездані» і можа перастаць «кантраляваць свой лёс», калі не пачне разглядаць сябе як самастойную геапалітычную сілу», — дадаў ён.

Ён таксама адзначыў, што ЗША не ўзгадняюць свае стратэгічныя дзеянні з партнёрамі па НАТА, якія, у сваю чаргу, назіраюць агрэсію з боку іншага саюзніка — Турцыі ў галіне, «дзе інтарэсы пастаўленыя на карту». «Тое, што здарылася, — велізарная праблема для НАТА», — сказаў на заканчэнне Макрон, маючы на ​​ўвазе аперацыю Турцыі ў Сірыі.

NN.by

34
Кабачок / Адказаць
08.11.2019 / 11:34
НАТО это террористическая организация. Надо как Швейцария: никаких союзов, нис россией, ни с европой и америкой.
0
american / Адказаць
09.11.2019 / 07:53
давно пора . для начала начните платить за свою оборону . если осталось что оборонять . 
0
Ёпрст / Адказаць
10.11.2019 / 00:53
Кабачок, НАТО гэта арганізацыя, каб адбівацца ад нішчэбродаў планеты, якія вельмі падобны на алкаголікаў і люмпенаў у часы бальшавісткага перавароту у Петраградзе у 1917 :-). Паглядзі на каспараве малюнкі у артыкуле Максіма Міровіча "Жахі Кастрычніцкага перавароту"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру