08.11.2019 / 12:13

Трампа аштрафавалі на два мільёны даляраў 3

Вярхоўны суд штата Нью-Ёрк абавязаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа выплаціць два мільёны даляраў у якасці кампенсацыі за незаконную перадачу грошай дабрачыннага фонду Trump Foundation яго выбарчаму штабу ў 2016 годзе, піша Reuters.

Адзначаецца, што грошы ў выніку ўсё роўна пайшлі на дабрачыннасць ветэранам, аднак сам факт перадачы грошай перадвыбарчаму штабу лічыцца незаконным дзеяннем. Вынесенае рашэнне аб выплаце двух мільёнаў лічыцца кампенсацыяй за парушэнне правілаў.

NN.by

1
Той самы / Адказаць
08.11.2019 / 12:30
Заплаціць і нічога страшнага. Гэта ў нас была б гістэрыка "самізнаіцякаво" і судзьдзя з пракурорам чакалі званка...
0
Алесь Нязгода / Адказаць
08.11.2019 / 15:41
Той самы, У нас самізі-знаеце-каму ніхто ніколі не адважыцца выпісаць штраф нават за кіраваньне аўта без паса бяспекі... Пра махлярствы з выбарамі няма чаго і ўзгадваць.
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
08.11.2019 / 18:15
а я-та, наіўны, думаў- што гэта Трамп так эмацыйна пра таталітарызм дэмакратаў...за самае дарагое прыхвацілі - за грошыкі...а . па ходу, давядзецца -такі плаціць, гэта вам не "хрустальны сасут народавласьція", у "загніваючым капіталізьме" жарты з Вярхоўным Судом кепска канчаюцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру