08.11.2019 / 16:22

Ілан Маск расказаў, што трэба зрабіць для каланізацыі Марса 5

Заснавальнік SpaceX Ілан Маск заявіў, што стварэнне пастаяннай калоніі на Марсе з'яўляецца невыканальнай у найбліжэйшай будучыні задачай. Будаўніцтва самадастатковага горада зойме як мінімум некалькі дзясяткаў гадоў і запатрабуе тысячы палётаў на планету.

Зямля і Марс аказваюцца на блізкай адлегласці адзін ад аднаго толькі адзін раз у два гады, і толькі гэта «акно» з'яўляецца прыдатным для адпраўкі міжпланетных караблёў. Таму адпраўка дастатковай колькасці рэсурсаў (каля мільёна тон грузаў) для стварэння самадастатковай калоніі — марсіянскай базы Alpha — зойме каля 20 гадоў. Улічваючы грузападымальнасць караблёў Starship, якія могуць выкарыстоўвацца для міжпланетных місій, спатрэбяцца тысячы запускаў.

NN.by

1
HENRIK KWINTA / Адказаць
08.11.2019 / 17:34
Падарыць Лукашэнку электрамарсаход.
1
Мімаходзь / Адказаць
09.11.2019 / 00:13
HENRIK KWINTA, Турпаездку на Марс.
2
Serg / Адказаць
09.11.2019 / 09:04
Цэ ж я тэслу Лу падарыу, а як трэба дык и ракету зробим! Наша белка, вунь дауно ужо Беларуси служыць!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру