08.11.2019 / 20:15

На плошчы Свабоды затрымалі здымачную групу нямецкага тэлеканала ARD 9

Перад пачаткам акцыі на Плошчы Свабоды ў Мінску міліцыя затрымала карэспандэнтаў і абсталяванне здымачнай групы нямецкага тэлеканала ARD, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

— Спачатку супрацоўнікі міліцыі загадалі пакінуць нам Плошчу Свабоды, а потым затрымалі нас і нашага кіроўцу, у машыне якога знаходзіцца тэлевізійнае абсталяванне, — распавёў прэс-службе БАЖ нямецкі журналіст Дэміян вон Остэн, які мае афіцыйную акрэдытацыю МЗС Беларусі.

Пазней журналістаў вызвалілі, а кіроўцу — не.

На гэты момант кіроўца разам з машынай і тэхнікай знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС, журналісты дзяжураць каля аддзялення міліцыі.

NN.by

4
счётчик Гейгера / Адказаць
08.11.2019 / 23:10
диктатор скажет, а я не знал....
3
Свободный / Адказаць
08.11.2019 / 23:53
Этот позор на всю Европу!!! Колхазаны забыли что нужно не показывать свою колхозность
2
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
09.11.2019 / 00:47
фон Остэн! Няўжо нямецкія позьвішчы чытаць развучыліся?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру