08.11.2019 / 21:09

Трамп: З задавальненнем прыехаў бы на парад у Маскву 11

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас размовы з журналістамі ў Белым доме заявіў, што ён разглядае магчымасць прыехаць у Расію на парад Перамогі ў Маскве 9 мая наступнага года, піша Reuters.

Па словах Трампа, ён па-ранейшаму разважае над прапановай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прыехаць на святкаванне 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

«Я цаню запрашэнне. Гэта адбылося як раз у разгар палітычнага сезона, таму я пагляджу, ці змагу я гэта зрабіць, але я б з задавальненнем паехаў, калі б мог», — сказаў кіраўнік Белага дома.

NN.by

26
Serg / Адказаць
08.11.2019 / 21:12
Сардэчна запрашаем!
11
Niemand / Адказаць
08.11.2019 / 22:16
Можа так стацца, што да таго часу яно ўжо паедзе да буцегарні. Без задавальнення, канешне, але надзейна і надоўга. І гэта было б найлепшым рашэннем. Чаго і пажадаю.
6
меркаванне / Адказаць
08.11.2019 / 22:54
"Эта дарагова стоіт" у твітар не напісаў?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру