09.11.2019 / 09:53

Трэцяя царква прызнала Праваслаўную царкву Украіны 11

Прадстаяцель Александрыйскай праваслаўнай царквы патрыярх Тэадор II абвясціў аб прызнанні незалежнай ад Маскоўскага патрыярхата Праваслаўнай царквы Украіны, піша Радыё Свабода.

Патрыярх Александрыйскі Феадор ІІ. Фота: wikipedia.org.

Пра гэта ён заявіў 8 лістапада ў Каіры. Ён ужо памянуў прадстаяцеля ПЦУ мітрапаліта Епіфанія падчас літургіі.

Александрыйская царква — трэцяя з чатырнаццаці агульнапрызнаных праваслаўных цэркваў, якія прызналі незалежнасьць ўкраінскай. Раней гэта зрабілі Канстанцінопальская праваслаўная царква (студзень 2019) і Грэчаская праваслаўная царква (кастрычнік 2019).

Александрыйскі патрыярхат — адзін з чатырох найстарэйшых гістарычных праваслаўных патрыярхатаў і адзін з самых паважаных у праваслаўным свеце, ён займае другое месца пасля Усяленскага патрыярхата ў дыптыху — традыцыйным сьпісе памесных праваслаўных цэркваў.

11
Ladzimir / Адказаць
09.11.2019 / 10:05
Ну што тут можна сказаць. Жыцце бярэ свае. Прызнаюць усе цэрквы, за малым выключыннем. Так павінна быць, так яно і есць! Ніхто не хоча быць калоніяй, альбо царква каланіяльнай! Усе хочуць быць свабоднымі, і веравызнанне так сама свабодная.
10
любите родину мать вашу / Адказаць
09.11.2019 / 10:38
як і прадказвалася, працэс пайшоў! у чалавецтве правіла такое: той, хто не паважае іншых, рана ці пазьней застаецца ў адзіноце.
68
mikola ramanau / Адказаць
09.11.2019 / 11:52
Nima *im* sto rabic !
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру