09.11.2019 / 11:30

Спецпрыз прэзідэнта Беларусі на «Лістападзе-2019» уручаны Кшыштафу Занусі 1

Прыз прэзідэнта Беларусі «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве» ўручаны польскаму кінарэжысёру, сцэнарысту і прадзюсару Кшыштафу Занусі, перадае БЕЛТА.

Кшыштаф Занусі ў гэтым годзе — ганаровы госць фестывалю. На днях у кінатэатры «Піянер» у Мінску адбыўся спецыяльны паказ яго прэм'ернай карціны «Эфір».

«Я не першы раз на «Лістападзе» і бачу, што фестываль не толькі працягваецца, але і развіваецца. Ва ўсіх выдатны настрой, усе ўсміхаюцца, значыць, фестываль добры», — сказаў Кшыштаф Занусі.

Прыз мэтру польскага кінематографа ўручыў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка.

Іншы прыз прэзідэнта «За гуманізм і духоўнасць у кіно» атрымаў кітайскі рэжысёр Хуан Хуан, аўтар стужкі «Ушу-сіроты».

NN.BY

0
меркаванне / Адказаць
09.11.2019 / 15:40
Ці паглядзеў хоць адзін фільм Майстра прысуждальшчык? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру