09.11.2019 / 12:48

На запуск беларускамоўных дзіцячых часопісаў сабралі ўжо 6257 рублёў 2

125 чалавек перавялі грошы на запуск новых дзіцячых беларускамоўных часопісаў за шэсць дзён збору. На гэты момант сабралі 6257 рублёў. Пераважна гэта пераводы па 10—50 рублёў, але пяць чалавек ахвяравалі па 500 рублёў, а адзін — 100 рублёў.

Нагадаем, што падтрымаць выданне новых часопісаў можна двума спосабамі.

Самы зручны для нас (найменш страт грошай на пасярэднікаў) — праз Club.nn.by, у нас на сайце. Там могуць пакласці грошы ўсе зарэгістраваныя на сайце. 

Каму зручней краўдфандынгавая платформа — мы збіраем грошы праз molamola.by.

Спіс фундатараў будзе апублікаваны ў часопісах. Данатары могуць пазначаць свае імёны або выбіраць ананімнасць.

Мы запускаем два яркія беларускамоўныя часопісы. Яны гатовыя і зарэгістраваныя. Яркія, з коміксамі, раней такога па-беларуску не было. Адзін будзе для дзетак да 6 гадоў, другі — для малодшых школьнікаў. Просім усіх, незалежна ад светапогляду, падтрымаць гэтую справу.

Асцярожна, дзеці! — для малодшых школьнікаў. Дуду — для дашкольнікаў.

Мы хочам сабраць грошы на друк першых нумароў, а далей з продажаў першага нумара аплацім друк наступнага, і так далей. На прыкладзе «Нашай гісторыі» (выйшла ўжо 15 выпускаў, штомесячна) мы паказалі, які прэміяльны прадукт мы здольныя рэгулярна выпускаць.

Новыя часопісы таксама будуць выходзіць штомесячна.

Дзеці, унукі, праўнукі — наша будучыня. Давайце разам запусцім гэтую добрую справу.

NN.by

19
Матёрый / Адказаць
09.11.2019 / 15:23
Люди работают. Платят налоги, штрафы. Почему должен ещё скидываться. Не важно на что. Кгде деньги которые мы платим.
0
негісторык / Адказаць
15.11.2019 / 15:08
Матёры, кідай дурку валяць. Твае грошы ў Драздах. Калі хочаш рушыцца наперад, маеш дзяцёў і сумленны -- скідвайся на будучыню. Бо бягучая ўлада сьветлай будучыні ня дасьць ніколі!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру