20 697 000 PLN (каля 5 655 000 USD) — на такім узроўні Міністэрства замежных справаў Польшчы і Польская тэлевізія акрэслілі памер фінансавання ў 2009 годзе.
Сродкі на праект вылучаюцца з мэтавага рэзервовага фонду польскага ўраду, прызначанага на замежную дапамогу дзеля развіцця і падтрымання дэмакратыі ды грамадзянскае супольнасці.

МЗС Польшчы не выключае, што у другой палове года прызначыць дадатковыя 2 млн. PLN. Каб утрымаць узровень і працягласць трансляцыі, неабходна мець амаль 27 млн. PLN.

Магчыма, дадатковыя сродкі прыйдуць ад донараў і спонсараў з еўрапейскіх краінаў і Злучаных Штатаў. Пра сваё падтрыманне ўжо заявілі Паўночная Рада Міністраў, якая аб’ядноўвае скандынаўскія дзяржавы і ўрад Швецыі. Праектам зацікавілася і Еўрапейская Камісія, якую Еўрапарламент ужо двойчы заклікаў аказаць «Белсат TV» дапамогу. 20 лютага ў сядзібе Еўракамісіі адбылося спатканне патэнцыйных донараў.

belsat.eu

На 2008 год Белсату МЗС Польшчы таксама выдзеліў 21 млн злотых (але тады гэта складала 8 млн даляраў), хоць кіраўніцтва каналу казала пра неабходнасць выдзялення 27 млн злотых (тады гэта складала - 10 млн даляраў).

За некалькі месяцаў злоты ў Польшчы значна дэвальваваўся, недзе на 25-30%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0