Пратэстуючы супраць вынікаў выбараў і пераабрання прэзідэнта Эва Маралеса на новы тэрмін, прадстаўнікі апазіцыі захапілі рэдакцыі тэлеканала Bolivia TV і радыёстанцыі Red Patria Nueva, перапыніўшы іх працу. 

Пра гэта ў Twitter паведаміў прэзідэнт краіны Эва Маралес

Кіраўнік дзяржавы звінаваціў апазіцыю ў дзеяннях з пазіцыі дыктатуры. 

Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Балівіі 20 кастрычніка. Паводле інфармацыі, якую апублікаваў Вышэйшы выбарчы суд, перамог дзейны кіраўнік дзяржавы Эва Маралес. Яго асноўны супернік — экс-прэзідэнт Карлас Меса — заявіў, што не прызнае перамогу Маралеса ў першым туры. Пасля абвяшчэння вынікаў выбараў у Балівіі пачаліся пратэсты і забастоўкі. Маралес абвясціў рэжым надзвычайнага становішча і абвінаваціў апазіцыю ў спробе арганізаваць дзяржаўны пераварот. 

Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі краіны заявіў у суботу, што войска не будзе ўдзельнічаць у здушэнні пратэстаў супраць пераабрання Эва Маралеса на новы тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0