Фота: ex-press.by.
Дацэнт СПБГУ Алег Сакалоў, які прызнаўся ў забойстве сваёй 24-гадовай студэнткі, неаднаразова прыязджаў у Барысаў, піша ex-press.by.
Расійскі гісторык браў актыўны ўдзел у рэканструкцыі бітвы 1812-га на Бярэзіне, а ў мінулым 2018 годзе ў рамках Каладзееўскіх чытанняў прэзентаваў сваю новую кнігу ў Цэнтральнай барысаўскай бібліятэцы.
У Пецярбургу з ракі Мойкі раніцай 9 лістапада дасталі мужчыну з «дзвюма адчлененымі жаночымі рукамі», паведаміў Следчы камітэт Расіі.
Мужчына выявіўся 63-гадовым гісторыкам, дацэнтам Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта (СПбГУ) Алегам Сакаловым. Адрэзаныя рукі выявілі ў яго заплечніку, там жа знайшлі траўматычны пісталет.
Сакалоў спрабаваў утапіць заплечнік з рукамі недалёка ад свайго дома. А калі заплечнік не патануў, нецвярозы гісторык скочыў у раку сам, каб давяршыць справу. Яго заўважыў таксіст, які праязджаў побач. Таксіст выклікаў выратавальнікаў. Сакалова шпіталізавалі ў Марыінскую бальніцу з пераахалоджаннем, яго стан ацэньваецца як цяжкі.