Вядучаму папулярнай расейскай тэлеперадачы «Поле цудаў» Леаніду Якубовічу паставілі кардыёстымулятар, паведамляе ren.tv.

Паводле інфармацыі тэлеканала, артыст трапіў у адну з маскоўскіх клінік са скаргамі на здароўе. Праз дзень пасля аперацыі яго выпісалі.

Пазней дырэктар Леаніда Якубовіча Табрыз Шахідзі абверг у размове з ria.ru чуткі аб аперацыі тэлевядучага. «Леанід Аркадзьевіч ў поўным парадку. Ніякіх аперацый не было і не прадбачыцца, працуе, штодня займаецца спортам», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0