8 лістапада супрацоўнікі ДАІ кантралявалі хуткасны рэжым на вуліцы Савецкай у Гомелі. У міліцэйскі эфір была перададзена інфармацыя, што па адной з вуліц Чыгуначнага раёна рухаецца «Сітраен», за стырном якога кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення, паведамляе тэлеграм-канал МУС.

Інспектары ДПС заўважылі аўто і падалі сігнал спыніцца. Кіроўца патрабаванне праігнараваў, але далёка не з'ехаў: на бліжэйшым святлафоры рух быў заблакаваны аўтамабілямі, якія спыніліся.

«Сітраенам» кіраваў гамяльчук 1988 года нараджэння. Падчас праверкі на алкатэстары ў парах выдыханага ім паветра зафіксавана 3 праміле алкаголю.

Кіроўцу, які, дарэчы, ніколі не атрымліваў пасведчанне кіроўцы, пагражае да 100 базавых велічынь штрафу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0