10.11.2019 / 15:25

Падчас ДТЗ, у якім пацярпела дзяўчынка, за рулём быў яе бацька: п'яны і без правоў  3

Учора, 9 лістапада, каля 4 гадзін раніцы аўтамабіль «Форд Транзіт» рухаўся па аўтадарозе «мяжа Расійскай Федэрацыі - Гомель - Кобрын» з боку Жыткавіч у напрамку Калінкавіч, паведамляе тэлеграм-канал МУС.

Выбраўшы небяспечную хуткасць руху, на 223-м кіламетры дарогі кіроўца не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у левы па ходзе руху кювет. Пасля ўдару аб дрэва аўтамабіль перакуліўся.

У выніку ДТЗ пацярпела 10-гадовая дачка кіроўцы, якая ехала на пярэднім пасажырскім сядзенні без дзіцячага крэсла і не прышпіленая рамянём бяспекі. Яна атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была шпіталізаваная.

Кіроўца 1985 г.н., а таксама яшчэ адзін пасажыр 1981 г.н., не пацярпелі.

Праверка на алкатэстары паказала ў парах выдыханага кіроўцам паветра 1,18 праміле алкаголю. Раней ён быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі. Мікрааўтобус не меў допуску да ўдзелу ў дарожным руху і страхоўкі.

NN.by

14
Адыкватник) / Адказаць
10.11.2019 / 15:34
напэуна зноу расияне)))
адны расияне на беларуси...
0
Alisa / Адказаць
10.11.2019 / 16:53
Ні свайго жыцця не цэняць, ні дзіцячага....
0
Котіс / Адказаць
11.11.2019 / 20:17
Яго трэба пазбавіць не толькі правоў кіроўцы, але і бацькоўскіх.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру