10.11.2019 / 21:17

Маладыя хакеісты Беларусі і Расіі зладзілі масавую бойку ВІДЭА 16

Чарговы матч на Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба адзначыўся масавай бойкай паміж беларускімі і расійскімі юнакамі, паведамляе hockey.by.

У турніры ўдзельнічаюць зборная Беларусі (узрост гульцаў — 17 гадоў) і зборная Расіі (16 гадоў). Іх гульцы і сталі ўдзельнікамі канфлікту. Сутычка пачалася пасля канфлікту расіян з форвардамі беларускага першага звяна Фёдарам Нікалаенем і Ягорам Ігнаценкам.

Бойка здарылася падчас змены складаў, таму на лёдзе адначасова апынуліся па дзве пяцёркі кожнай з каманд. Суддзям каштавала немалых высілкаў расцягнуць хакеістаў.

Беларусы добра праявілі сябе ў бойцы, праўда, у хакейным паядынку ў выніку перамаглі расіяне. Лік — 6:0.

NN.by

5
любите родину мать вашу / Адказаць
10.11.2019 / 21:24
а хто перамог у баксёрскім паедынку? у кантэксце перманентнай акупацыі Беларусі расіяй, гэты вынік падаецца больш важным ))
9
Скураныя крылы / Адказаць
10.11.2019 / 21:26
Смаркатыя, нават крагі не скінулі. 

2
Common Sense / Адказаць
10.11.2019 / 21:45
Хто перамог у бойцы?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру