Беларускія атлеты заваявалі 20 узнагарод (5 залатых, 8 сярэбраных і 7 бронзавых) на чэмпіянаце Еўропы па муай-тай, які прайшоў у мінскім Палацы спорту, паведамляе БелТА.

Залатыя ўзнагароды хатняга кантынентальнага форуму заваявалі беларусы Мікалай Свядомскі, Даніла Ярмоленка, Максім Пяткевіч, Андрэй Кулебін і Дзмітрый Валент.

На другую прыступку п'едэстала гонару ўзняліся Мікіта Мірончык, Сагіф Гасанаў, Дзмітрый Варац, Мікіта Шостак, Настасся Калашнікава, Дар'я Бялькова, Марыя Валент і Марыя Белуш.

Бронзавыя медалі на рахунку Віталя Гуркова, Андрэя Герасімчука, Святланы Спецыян, Людмілы Лікавай, Аляксандры Сітнікавай, Барбары Данілавай і Дыяны Емяльянавай.

У спаборніцтвах узялі ўдзел больш за 520 спартоўцаў з 26 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0