11.11.2019 / 10:48

Студэнты прыватнай ВНУ ў Мінску выйшлі на забастоўку 21

Фота Дзмітрыя Брушко

У панядзелак раніцай студэнты Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта выйшлі на забастоўку. Прычына пратэсту — жаданне адстаяць сваю ВНУ, якой не працягнулі акрэдытацыю па некаторых спецыяльнасцях. У выніку, па словах рэктара Мікалая Сушы, 1600 хлопцаў і дзяўчат могуць застацца без дыпломаў, піша Tut.by.

Забастоўка пачалася ў 9.30. Месца збору — другі паверх галоўнага корпуса ўніверсітэта. За 15 хвілін да пачатку тут ужо сабралася чалавек 200. Студэнты паволі падыходзяць. У некаторых у руках плакаты. «Мы заслужылі дыпломы», «Не іншым ВНУ» напісана на ватманах.

— Міністр сказаў, каб мы не хваляваліся, нас перавядуць у іншыя ВНУ, але хіба для выпускнікоў гэта выйсце? — задаецца пытаннем Любоў Карзюк, студэнтка 4 курса, якая ў гэтым годзе заканчвае ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». — Мы патэлефанавалі ў МІТСО, там сказалі, што акадэмічная розніца, якую мне, напрыклад, прыйдзецца здаваць — гэта каля 30 прадметаў. Зараз лістапад, у чэрвені я павінна атрымаць дыплом, да гэтага прайсці пераддыпломную практыку. Калі мне ўсё гэта паспець?

Усяго акрэдытацыю ВНУ не працягнулі па пяці спецыяльнасцях — «правазнаўства», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», «Транспартная лагістыка» і «Псіхалогія». На іх, па дадзеных ВНУ, вучыцца за 1600 студэнтаў. У ВНУ, раней тлумачыў рэктар Мікалай Суша, бестэрміновая ліцэнзія, таму студэнты могуць працягнуць вучыцца. Але, калі сітуацыя не вырашыцца, выпускнікам не змогуць выдаць дыплом дзяржузору.

Па словах Фёдара Багданава, актывіста і старасты адной з груп, другі паверх галоўнага корпуса змясціў не ўсіх нязгодных. Частка студэнтаў размясцілася на іншых паверхах і ў іншым корпусе.

Нагадаем, як патлумачыў Мікалай Суша, раз у пяць гадоў усе навучальныя ўстановы краіны праходзяць акрэдытацыю. За 28 гадоў свайго існавання МІУ праходзіў мноства акрэдытацыі і атэстацый, і заўсёды ўсё было добра. Што здарылася гэтым разам, Мікалай Суша не ведае. Паводле яго слоў, у пачатку лістапада ўніверсітэт атрымаў ліст з Дэпартамента кантролю якасці адукацыі. У дакуменце напісана, што навучальнай установе не працягваюць акрэдытацыю па пяці спецыяльнасцях. Рэктар упэўнены: усе парушэнні, якія былі выяўлены падчас праверкі, ці нягрубыя, ці выпраўныя. Кіраўніцтва МІУ будзе абскарджваць рашэнне камісіі. Абараняць свой універсітэт гатовыя і студэнты: на мінулым тыдні яны паведамілі, што збіраюцца страйкаваць.

Сітуацыю пракаментаваў і міністр адукацыі Ігар Карпенка. Ён падкрэсліў, што студэнтам не варта хвалявацца. У адпаведнасці з заканадаўствам па рашэнні Міністэрства адукацыі яны змогуць працягнуць адукацыю ў іншых ВНУ па сваіх спецыяльнасцях з наступнай выдачай дыплома дзяржаўнага ўзору. Кіраўніцтву МІУ міністр парэкамендаваў «паглыбіцца ў сутнасць рэкамендацый камісіі, ліквідаваць выяўленыя недахопы і арганізаваць адукацыйны працэс у адпаведнасці з нормамі заканадаўства».

NN.by

4
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
11.11.2019 / 10:54
Карпенка - такі спэцыяліст у галіне вышэйшай адукацыі, што аж не магу. А да Сушавага ўнівэрсітэту ніколі ніякіх сутнасных пытаньняў не было.
7
Святлана / Адказаць
11.11.2019 / 11:06
Не ведаю, што там адбылося насамрэч. Але мяне здзівіла, напрыклад, што па правазнаўстве, каб перайсці ў другую навучальную ўстанову, трэба здаць каля 30 прадметаў. Чаму такая значная розніца ў выкладанні? Звычайна, у падобных выпадках дысцыплін бывае дзве-тры....
35
шлёма / Адказаць
11.11.2019 / 11:24
Академическая разница в 30 предметов ... Я так полагаю, что в ВУЗах предметы одни и те же, программа обучения одна что и в гос. ВУЗ, раз выдаются гос.дипломы, так чего бояться сдачи академ. разницы? Если операжаете гос.ВУЗ так вообще проблем нет, если отстаете, то вам всеравно надо наверствовать. Вот в КАЧЕСТВЕ полученных знаний может быть проблема.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру