11.11.2019 / 13:19

Лукашэнка падарыў Пугачовай тры мяхі бульбы ФОТА 14

Увечары 2 лістапада ў «Мінск-Арэне» адбыўся канцэрт Алы Пугачовай. Як вядома, ад кіраўніка дзяржавы ёй перадалі цукеркі, якія звычайна уручаюцца толькі першым асобам дзяржаў. Але гэта былі не ўсе падарункі ад Лукашэнкі, паведамляе НТВ.

Ала Пугачова вярнулася з трыма мяхамі адборнай бульбы, а таксама салам і ордэнам.

Лукашэнка, адзначае канал, дорыць бульбу толькі высокапастаўленым гасцям. А для сваёй любімай спявачкі яшчэ і забяспечыў кожны мяшок падрабязнай інструкцыяй. З бульбы аднаго гатунку Прымадонна можа гатаваць мужу Максіму Галкіну і дзецям — 6-гадовым Гары і Лізе суп і пюрэ. А бульбу іншага гатунку можна смажыць і рабіць дранікі.

NN.by

1
айса / Адказаць
11.11.2019 / 12:57
А яна яму ў адказ - мех гарбузоў, не?
0
меркаванне / Адказаць
11.11.2019 / 13:05
Калісьці, з разлікам на сюрпрыз, загружаў багажнік шклоўскімі агуркамі Шушкевічу, калі той быў старшынёй ВС. Сам С. С. распавядаў. Угодліво падсуеціцца для начальства, назывецца. Якім ты быў, такім ты і застаўся са сваімі мяхамі.
1
Свободный / Адказаць
11.11.2019 / 13:08
Нуууу а можно мне отборного а то 500 получил все оплатил и надо думать что пожрать
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру