Канцэрт іспанскага выканаўцы Энрыке Іглесіяса, які павінен быў прайсці ў сталіцы 3 снежня, адменены, піша Tut.by.
Продаж квіткоў на канцэрт іспанскага спевака ў Мінску прыпынены. Цэны на білеты пачыналіся ад 93 рублёў і даходзілі да 354 рублёў.
Арганізацыяй шоу займалася балгарская фірма ART BG. У Беларусі канцэрт курыраваў Аляксандр — ён кансультаваў партнёраў, дапамагаў з дакументамі, бо балгарская кампанія ўпершыню праводзіла канцэрт у Беларусі.
— У гэтыя выходныя мне прыйшоў ліст, у якім было сказана, што арганізатар канцэрту, балгарская фірма ART BG збанкрутавала і канцэрты ў Рызе і Мінску адмяняюцца. Адмену канцэрту мне пацвердзілі і ў «Мінск-Арэне», — распавёў Аляксандр.
Інфармацыя аб вяртанні квіткоў з'явіцца пазней.