11.11.2019 / 14:12

Пад Брэстам нехта робіць загадкавыя закладкі са свежага мяса і манет. Прычым кладзе строга 33 манеты па 5 капеек ФОТА 6

Не жыццё, а маліна. Кожны месяц па кавалку мяса. То з працы еду — кавалак мяса, то на працу — кавалак мяса, — іранізуе жыхар пасёлка Мухавец у Брэсцкім раёне.

Фатаграфіі дзіўнай закладкі, якія прыслаў мужчына, апублікаваў «Віртуальны Брэст». Кавалак свежага мяса на некалькі кілаграмаў ляжыць на скрыжаванні, пасярод дарогі. Зверху насыпана жменя дробных манет — а дакладней, 33 манеты па 5 капеек, дадае kp.by.

Па словах відавочцы, мяса з'яўляецца на дарозе ў пасёлку рэгулярна. Штораз гэта новы кавалак. Апошні раз такое бачылі ў сярэдзіне кастрычніка. І вось на днях з'явілася новая партыя.

У каментарах да навіны робяць здагадку, што ў вёсцы хтосьці верыць у магію - адсюль і мясныя закладкі з манетамі.

NN.by

9
Vox Populi / Адказаць
11.11.2019 / 14:28
Чуў пра такі магічны рэтуал, калі ўбачыш у сне Скелет ды надворъе добрае, трэба ў тушку куры пакласць некалькі манет, ды закапаць у лесе. А калі кура пачне гніць, да вас пойдуць грошы...

Але чаму не кура, ды не закапана не зразумела..))
14
Свободный / Адказаць
11.11.2019 / 15:29
Оо как где монеты забрать? Можно и по 2р
6
Свободный / Адказаць
11.11.2019 / 15:31
Магия шрагия))) очередная мозайка)))
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру