24.02.2009 / 19:57

Палітыкі засцераглі Еўропу ад гульняў з Лукашэнкам 16

Лявон Баршчэўскі, Аляксандр Казулін, Міхаіл Марыніч, Андрэй Саннікаў і Станіслаў Шушкевіч зрабілі заяву, што не лічаць магчымым далучэнне Беларусі да праграмы «Усходняга партнёрства», пакуль не будуць выкананыя ранейшыя патрабаванні ЕС.

Група апазіцыйных палітыкаў у складзе старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага, былых палітвязняў Аляксандра Казуліна і Міхаіла Марыніча, кіраўніка БСДГ Станіслава Шушкевіча і каардынатара «Хартыі‑97» Андрэя Саннікава ў аўторак зрабіла заяву, што не лічаць магчымым далучэнне Беларусі да праграмы «Усходняга партнёрства», пакуль не будуць выкананыя ранейшыя патрабаванні ЕС.

«У сутнасці мы падтрымліваем уваходжанне Беларусі ў праграму «Ўсходняга партнёрства». Аднак сённяшні фон і час непрымальны для такіх ініцыятываў. У краіне з’явіліся новыя палітвязні, адбыўся брутальны разгон акцыі на Дзень святога Валянціна», — сказаў Л.Баршчэўскі.

Станіслаў Шушкевіч зазначыў, што ў Еўропе забыліся на 12 умоваў, якія беларускія ўлады павінны выканаць для нармалізацыі стасункаў з ЕС. «Чаму Салана кажа, што ніякіх умоваў няма? Я хачу нагадаць еўрапейскім палітыкам колішняе выказванне Вацлава Гавела, што палітыка — гэта мастацтва немагчымага», — зазначыў былы старшыня Вярхоўнага савету.

«Мы папярэджвалі нашых сяброў у Расіі, што магчымая лукашэнізацыя іхнай краіны. Так і адбылося. Цяпер мы занепакоеныя, каб не адбылося лукашэнізацыі Еўропы. Мы папярэджваем Еўропу ў небяспечнасці такіх гульняў з Лукашэнкам», — сказаў Андрэй Саннікаў.

Міхаіл Марыніч адзначыў, што не можа спакойна ставіцца да візіту ў Мінск Хаўера Саланы. «У краіне працягвае квітнець беззаконне, запалохванне, карупцыя, рэпрэсіі. Гэта памылка з боку Еўропы — заігрыванне з беларускімі ўладамі», — адзначыў М.Марыніч.

Таксама Лявон Баршчэўскі адзначыў збег лічбаў, што 7 мая, калі Лукашэнку могуць запрасіць на саміт у Прагу, споўніцца роўна 10 гадоў з дня знікнення Юрыя Захаранкі.

Зміцер Панкавец

0
bL8dy_R8ts / Адказаць
24.02.2009 / 20:09
Сп. Баршчэўскі! З кім гэта вы зьвязаліся? Марыніч! Саньнікаў! Шушкевіч! Адзін лепшы за другога! І вам не брыдка, што ваша прозвішча сярод такіх "імёнаў"?? Кідайце іх хутчэй! Тактыка і задума "не пушчаць Беларусь у Усх.Партнёрства" - глупая і безсэнсэўная. Не вы ж вырашаеце, з вамі дыялог не вядуць. Чаго тады тут такія заявы рабіць? То крычалі "Беларусь у Эўропу", то - ужо бачыш ты, ужо "ранавата"! Мы разумеем, што уся гэтая "Эўропа" - тактычныя гульні акупанта, чарговыя таргі. Але тым не менш.
0
Jeż Jerzy / Адказаць
24.02.2009 / 20:24
канешне, згодна логікі вышэйназваных таварышаў, няхай Беларусь будзе бліжэй да Расііі. ужо бачу як Франак падае дакуманты у Цюменскі педагагічны ўнівэрсітэт.
0
Жудкі камэнтатар / Адказаць
24.02.2009 / 21:23
Рэйтынг усіх гэтых палітыкаў разам узятых 1%
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру