11.11.2019 / 15:42

Лукашэнка адправіўся ў Аўстрыю 1

Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае БЕЛТА.

Плануецца, што 12 лістапада ў Вене ў вузкім і пашыраным складах пройдуць перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам.

Лідары краін абмяркуюць працяг гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, якое ўжо знаходзіцца на досыць высокім узроўні. У цэнтры ўвагі будуць і палітычныя пытанні: сітуацыя ў рэгіёне і свеце, узаемадзеянне Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку ў фармаце «Усходняга партнёрства», тэматыка аховы навакольнага асяроддзя.

Кіраўнік Беларусі ў Вене правядзе таксама перамовы са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі Вольфгангам Саботкам.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ў фармаце рабочай вячэры правядзе сустрэчу са старшынёй Аўстрыйскай народнай партыі, дэпутатам Нацыянальнага савета Аўстрыі Себасцьянам Курцам.

Адначасова з візітам кіраўніка дзяржавы ў Вене будзе праходзіць аўстрыйска-беларускі бізнэс-форум, у якім прымуць удзел дзелавыя колы дзвюх краін, у тым ліку прадстаўнікоў буйнога бізнесу.

NN.by

0
Матёрый / Адказаць
11.11.2019 / 17:56
Денег нет, но Вы держитесь. Всего доброго.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру